Кожнай расліне — па некалькі назваў

Мая сям’я пастаянна выпісвае «МВ». Бацькі чытаюць газету як прафесіяналы, бо працуюць урачамі, знаходзяць у выданні свежыя навіны ў галіне аховы здароўя, сучасных сродкаў барацьбы з захворваннямі. А я з цікавасцю звяртаюся да матэрыялаў пра дыягностыку і лячэнне асобных адхіленняў у арганізме. Асабліва падабаецца рубрыка пра лекавыя расліны. Хацелася б падзяліцца з чытачамі сваімі ведамі пра іх назвы: часта людзі карыстаюцца рускімі найменнямі, а беларускія такія трапныя і сакавітыя! Усім вядомы Taraxacum officinale (па­руску одуванчик) на роднай мове завецца дзьмухавец. У гаворках захаваліся яго назвы: каровіна кветка, сакавіты куст, млечны колер, свецік. Для календулы (Calendula officinalis) ёсць найменне кіпцікі. Агульнавядомы Hypericum (па­руску зверобой) спрадвеку беларусы клічуць святаяннікам. Шматгадовая травяная расліна Tussilago farfara (мать­и­мачеха) мае назву падбел. Для Plantago psyllium (подорожник) беларуская мова захавала слова трыпутнік. Знакаміты чабрец (Thymus serpyllum) беларусы называюць чабор, Багароднічная (Багародская) трава, чабер, чэпчык, баравы перац. Расліну скарыстоўваюць не толькі як лекавы сродак, але i як духмяную заправу да страў. Яе водар апеў Пятрусь Броўка ў сваім вершы: Xiбa на вечар той можна забыцца? …Сонца за борам жар­птушкай садзіцца, Штосьці спявае пяшчотнае бор, Пахне чабор, пахне чабор… А як забыцца пра Trifolium — канюшыну (у рускай мове — клевер), пра Origanum vulgare — мацярдушку (душица), пра Rhodiola quadrifida — чырвоную шчотку (родиола четырехлепестная). Многія расліны ў розных рэгіёнах нашай краіны маюць адметныя найменні. Баркун лекавы (Melilotus officinalis, па­руску — донник лекарственный) завецца баркун жоўты, дзікі хмель, зайцаў халадок, канюшына дновая; Arctium lappa (лопух) вядомы не толькі як лопух, але i рапей, рапяшнік; Tupha angustifolia (камыш, ці рогоз) мае назвы чарот, пампушка, рагаза; Tagetes (рускія бархотки, або бархатцы) па­беларуску гучаць як чарнабрыўцы i аксаміткі, Achillea millefolium (pycкi тысячелистник) — серпарэзнік i крываўнік.

Подготовлено Галиной Гульской
Источник -medvestnik.by

Комментарии закрыты.